11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка 15 верасня правядзе дыктант да Дня народнага адзінства, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ВНУ.
Праверыць свае веды змогуць школьнікі, студэнты, супрацоўнікі ВНУ і ўсе жадаючыя. Анлайн-трансляцыя дыктанта будзе ажыццяўляцца на афіцыйным YouTube-канале БДПУ.
"Дыктаваць тэкст будзе загадчык кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі нашай ВНУ Дзмітрый Дзятко. Пасля заканчэння дыктанта арыгінальны тэкст будзе размешчаны на слайдзе, усе ўдзельнікі змогуць самастойна праверыць узровень сваіх ведаў", - праінфармавалі ў прэс-службе педуніверсітэта.