4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле падлікаў гарадскіх улад, двухмільённы жыхар Мінска, якому абяцалі прэзентаваць кватэру, народзіцца ў 2018 годзе. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Паводле нашых падлікаў, двухмільённае дзіця народзіцца ў 2018 годзе", - адзначыў Андрэй Шорац. Прэзентаваць кватэру двухмільённаму мінчаніну старшыня Мінгарвыканкама паабяцаў у верасні 2015 года на сустрэчы з жанчынамі, якія сталі мамамі ў Дзень горада.
Колькасць насельніцтва Мінска на 1 студзеня 2016 года, паводле папярэдніх даных, склала 1 млн 959,9 тыс. чалавек і ў параўнанні з пачаткам 2015 года павялічылася на 21 тыс. 632 чалавекі. У мінулым годзе ў горадзе нарадзілася 22 тыс. 832 дзіцяці - на 439 дзяцей (на 1,9 працэнта) менш, чым у 2014 годзе.