18 лістапада, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. У магілёўскім кінатэатры "Радзіма" з 25 па 28 лістапада пройдуць Дні індыйскага кіно. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве "Кінавідэапракат".
"Запланаваны паказы дзевяці кінакарцін індыйскай вытворчасці, якія адлюстроўваюць культуру і нацыянальныя традыцыі гэтай краіны, - расказалі ў "Кінавідэапракаце". - Сярод жанравай разнастайнасці Балівуда, прадстаўленай увазе магіляўчан і гасцей абласнога цэнтра, - камедыі, драмы, ваенныя меладрамы, мюзіклы, а таксама фэнтэзі, трылеры і ваенныя меладрамы".
На працягу ўсяго часу правядзення тэматычных паказаў у фае кінатэатра "Радзіма" будзе працаваць фотавыстаўка "Падарожжа па Індыі" Магілёўскага фотажурналіста Аляксандра Ліціна. У экспазіцыі прадставяць каля 20 яркіх і каларытных здымкаў, якія адлюстроўваюць уражанні майстра ад наведвання Індыі.
Дні індыйскага кіно праводзіць Магілёўскае дзяржаўнае прадпрыемства "Кінавідэапракат" пры падтрымцы пасольства Індыі ў Беларусі.