25 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дні культуры Егіпта восенню пройдуць у Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
Пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва абмеркавалі міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і пасол Егіпта ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Іхаб Наср на сустрэчы, якая адбылася па просьбе егіпецкага дыпламата.
Бакі абмяняліся меркаваннямі аб магчымым графіку двухбаковых кантактаў афіцыйных і дзелавых дэлегацый, абмеркавалі рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых у час праведзенага ў чэрвені візіту прэзідэнта Егіпта Абдэль Фатаха ас-Сісі ў Беларусь. Размова ішла аб падрыхтоўцы чарговага пасяджэння беларуска-егіпецкай сумеснай гандлёвай камісіі, запланаванага на верасень, а таксама Дзён культуры Егіпта ў Беларусі, назначаных на канец кастрычніка - пачатак лістапада гэтага года.