31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дакументальныя матэрыялы аб катастрофе на Чарнобыльскай АЭС будуць уключаны ў рэестр ЮНЕСКА "Памяць свету". Такая рэкамендацыя Міжнароднага кансультатыўнага камітэта, якую адобрыла генеральны дырэктар ЮНЕСКА Ірына Бокава, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Цэнтр навін ААН.
Сярод іншых кандыдатаў (іх 78), адобраных да ўключэння ў рэестр аўдыявізуальнай спадчыны, Альбом індыйскіх і персідскіх мініяцюр і ўзораў персідскай каліграфіі XVI-XVIII стагоддзяў, прадстаўлены Расіяй. ЗША і Вялікабрытанія прадставілі матэрыялы аб жыцці Шэкспіра, а Ізраіль з Вялікабрытаніяй - навуковыя працы Ісаака Ньютана.
Міжнародны рэестр "Памяць свету" ўключае 427 дакументаў і калекцый з усіх кантынентаў. Яны змешчаны на самых розных носьбітах: камень, кінастужка, пергамент, магнітная стужка і інш.