Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Май 2024

Чупрыс заваявала серабро чэмпіянату Еўропы ў стральбе з вінтоўкі са становішча лежачы

Чупрыс заваявала серабро чэмпіянату Еўропы ў стральбе з вінтоўкі са становішча лежачы
Фота з архiва

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спартсменка Дар'я Чупрыс стала прызёрам чэмпіянату Еўропы па кулявой стральбе 2024 года, які праходзіць у Харватыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У чацвер мужчыны і жанчыны вызначалі лепшых у стральбе з вінтоўкі на 50 метраў са становішча лежачы. У жаночых спаборніцтвах за шэсць стралковых сесій другі рэзультат (628,8 бала) паказала наша Дар'я Чупрыс. Апярэдзіць беларуску на 0,9 ачка змагла толькі Сара Карасава з Чэхіі, тройку прызёраў замкнула нарвежка Ені Стэне. 17-е месца сярод 45 удзельніц заняла наша Лізавета Цыдзік, а Ніколь Курылёнак размясцілася на 40-й пазіцыі.

Сярэбраная ўзнагарода Дар'і Чупрыс стала для беларускай каманды другім медалём кантынентальнага форуму ў Харватыі, напярэдадні бронзу ў стральбе з пісталета на 25 метраў заваявала Аляксандра Пятрова. Раней Чупрыс і Пятрова таксама атрымалі неімянныя алімпійскія ліцэнзіі на Гульні-2024 у Парыжы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі