19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізатары другога ў сезоне тэніснага турніру серыі "Вялікага шлема" - адкрытага чэмпіянату Францыі апублікавалі папярэднія спісы ўдзельнікаў адзіночнага разраду. Сярод іх чатыры прадстаўнікі Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У старт-ліст жаночых спаборніцтваў увайшлі беларускія тэнісісткі Арына Сабаленка (2-і нумар сусветнага рэйтынгу), якая ў пачатку бягучага года выйграла першы ў сезоне турнір "Вялікага шлема" - адкрыты чэмпіянат Аўстраліі ў Мельбурне, а таксама экс-першая ракетка планеты Вікторыя Азаранка (16) і Аляксандра Сасновіч (48). У мужчынскім турніры згуляе Ілья Івашка (61).
Адкрыты чэмпіянат Францыі пройдзе на адкрытых грунтавых кортах "Ралан Гарос" у Парыжы з 28 мая па 11 чэрвеня.