2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чатыры беларускія біятланісты выступяць на ІІ зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях у нарвежскім Лілехамеры, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі біятлона.
У Нарвегію адправяцца Кірыл Цюрын, Аляксандр Мацкевіч, Дар'я Іеропес і Наталля Карніцкая.
На II зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях выступяць 16 беларускіх спартсменаў (8 юнакоў і 8 дзяўчат), якія прадставяць краіну ў сямі відах спорту: біятлоне, гарналыжным спорце, лыжных гонках, канькабежным спорце, снаўбордзе, фігурным катанні - танцы на лёдзе, хакеі з шайбай - індывідуальнае майстэрства. Усяго ж у спаборніцтвах у Лілехамеры ў 15 відах спорту прымуць удзел больш за 1 тыс. чалавек з 70 краін.
У Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі 5 лютага адбудзецца цырымонія провадаў спартсменаў на II зімовыя юнацкія Алімпійскія гульні, якія пройдуць з 12 па 21 лютага.-0-