14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другі ў Беларусі чайны чэмпіянат "Tea masters cup Belarus" пройдзе ў Мінску 21 лютага, паведамілі БЕЛТА арганізатары мерапрыемства.
У час такога спаборніцтва прафесіяналы і аматары паспаборнічаюць у майстэрстве заварвання чаю, складанні чайнай кампазіцыі. Для наведвальнікаў будуць арганізаваны розныя майстар-класы, дэгустацыі, выстаўкі, гульні і конкурсы. Галоўным прызам для ўдзельнікаў стане паездка на міжнародны чайны чэмпіянат у Рэспубліку Карэя ў чэрвені бягучага года.
Чайны чэмпіянат аб'ядноўвае амаль 10 краін, сярод якіх Расія, Украіна, Літва, Латвія, Грузія, Турцыя, В'етнам, Аўстралія. Беларусь далучылася да гэтага праекта ў 2015 годзе. Тады ў мерапрыемстве прынялі ўдзел 14 чалавек, больш як тысяча чалавек яго наведалі. Пераможцы ўдзельнічалі ў міжнародных спаборніцтвах, якія прайшлі ў Турцыі, заняўшы прызавыя месцы.
Мэта чэмпіянату - распаўсюджванне і развіццё чайнай культуры, павышэнне прафесійнага ўзроўню майстроў, аб'яднанне ігракоў чайнага рынку.