14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі адкрыты больш за 850 пунктаў вакцынацыі супраць COVID-19, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.
Пункты працуюць у паліклініках, бальніцах і РНПЦ, гандлёвых цэнтрах, здраўпунктах прадпрыемстваў, тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і метро. У сельскай мясцовасці працуюць мабільныя брыгады.
На сайце Міністэрства аховы здароўя размешчана карта вакцынацыі. Беларускія грамадзяне і госці краіны могуць выбраць бліжэйшы пункт і прайсці вакцынацыю супраць інфекцыі COVID-19.