6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па стане на 6 красавіка ў Беларусі праведзена больш за 40 тыс. тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Для тэсціравання задзейнічана 13 лабараторый, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
На стацыянарным лячэнні знаходзяцца 634 чалавекі. У асноўным гэта асобы першага кантакту, якія былі выяўлены ў ходзе эпідрасследаванняў і на момант тэсціравання знаходзіліся ў стацыянарах. У большай часткі пацыентаў захворванне праходзіць у лёгкай або сярэдняй форме. Пасля праходжання лячэння паправіліся 53 чалавекі. "Усяго за апошнія двое сутак з медустаноў выпісаны 355 пацыентаў, якія знаходзіліся на розных формах кантролю і лячэнні", - адзначылі ў прэс-службе.
Зарэгістравана 13 выпадкаў смерці пацыентаў, у якіх шматлікія хранічныя захворванні былі ўскладнены каранавіруснай інфекцыяй.