21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 200 валанцёраў будзе задзейнічана ў правядзенні чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні, які з 21 па 27 студзеня 2019 года адбудзецца ў Мінску. Аб гэтым паведаміла ў прэс-цэнтры БЕЛТА старшыня Беларускага саюза канькабежцаў Юлія Комлева.
У падрыхтоўцы і правядзенні спаборніцтваў дапамогуць як вопытныя добраахвотнікі, так і юныя фігурысты-пачаткоўцы, якія атрымаюць магчымасць убачыць майстэрства вядучых атлетаў Еўропы. "У чэмпіянаце прымуць удзел зоркі першай велічыні ў гэтым відзе спорту, таму неабходна ўлічваць усе нюансы. Валанцёрам будуць дапамагаць і вопытныя супрацоўнікі саюза канькабежцаў. Арганізацыя работы суддзяў, удзельнікаў, ганаровых гасцей - усё гэта прапісана ў рэгламенце спаборніцтваў", - адзначыла Юлія Комлева.
У 111-м чэмпіянаце Еўропы па фігурным катанні ў студзені 2019 года чакаецца ўдзел больш як 100 спартсменаў. Аб сваім намеры завяршыць кар'еру ў Мінску раней заявіў шасціразовы чэмпіён Еўропы іспанец Хаўер Фернандэс. У жаночым катанні гледачы змогуць убачыць вядучых расійскіх фігурыстак.