29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 35 фізкультурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў пройдуць у Мінску да Дня Незалежнасці. Аб гэтым паведаміў на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме начальнік упраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Сяргей Фурманаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На пляцоўцы каля Палаца спорту 3 ліпеня з 11.00 да 15.00 пройдзе міжнародны турнір па сілавым экстрыме з серыі SCL, 3-5 ліпеня ў раёне Мінскага мора (в. Зарэчча) - Кубак Мінска па парусным спорце, у якім прымуць удзел амаль 60 юных спартсменаў. Больш за 80 спартсменаў паўдзельнічаюць у першынстве Мінска па веславанні на байдарках і каноэ, якое адбудзецца ў Дзень Незалежнасці на базе СДЮШАР па водных відах спорту.
Ужо 4-5 ліпеня ў Мінску пройдуць міжнародныя спаборніцтвы UCI "Grand Prix Minsk" і "Minsk Cup" па веласіпедным спорце на шашы. У спаборніцтвах прымуць удзел 23 каманды, прыкладна 200 спартсменаў.
Усяго ў святочныя выхадныя ў Мінску пройдуць каля 60 урачыстых мерапрыемстваў. Па традыцыі ў першай палавіне дня 3 ліпеня адбудзецца ўскладанне вянкоў да манумента Перамогі. З 22.00 да 00.30 на пляцоўцы каля стэлы "Мінск - горад-герой" мінчане і госці сталіцы змогуць прыняць удзел у гала-канцэрце "Мы беларусы - мірныя людзі", акцыі "Спяём гімн разам", з 11.00 да 22.00 - у канцэрце "Ганаруся табой, Беларусь!" каля Палаца спорту.
Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці, таксама адбудуцца ва ўсіх адміністрацыйных раёнах Мінска.