1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрт сучаснай харавой музыкі пройдзе 17 верасня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязей з грамадскасцю Белдзяржфілармоніі.
Заслужаны калектыў Дзяржаўнага камернага хору Беларусі пад кіраўніцтвам дырыжора Наталлі Міхайлавай адкрые новы сезон праграмай сучаснай харавой музыкі беларускіх кампазітараў. Прагучаць творы Віктара Кісценя, Андрэя Бандарэнкі, аранжыроўкі для хору Кацярыны Мадатавай. Кульмінацыяй канцэрта стане выкананне "Месы святла" Алега Гембіцкага.
Адбудзецца прэм'ера твора Галіны Гарэлавай "Маленькі восеньскі рэквіем", напісанага ў 2019 годзе. Ён не з'яўляецца кананічным рэквіемам - гэта серыя харавых мініяцюр у суправаджэнні ўдарных інструментаў на тэксты беларускіх паэтаў. "Свет кожнага вядомага кампазітара і выканаўцы - гэта свет сённяшняй Беларусі. Галіна Гарэлава ў нейкай меры адкрые публіцы скарбы нацыянальнай сучаснай паэзіі, звярнуўшыся ў сваёй творчасці не толькі да папулярных твораў Уладзіміра Караткевіча і Ніла Гілевіча, але і да больш рэдкіх - Адама Глобуса і Дануты Бічэль", - адзначылі Белдзяржфілармоніі.