26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белавія" стала самай пунктуальнай авіякампаніяй па выніках рэйтынгу Perfect Timing Awards 2022. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе авіякампаніі.
"Белавія" стала лаўрэатам Perfect Timing Awards 2022 у катэгорыі "Самая пунктуальная замежная авіякампанія". Гэта традыцыйны рэйтынг пунктуальнасці, які двойчы ў год праводзіць Міжнародны аэрапорт Шарамецева.
Упершыню цырымонія ўзнагароджання авіякампаній з самым дакладным раскладам, якія выконвалі палёты з Шарамецева ў 2022 годзе, прайшла непасрэдна ў аэрапорце.