31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы змогуць атрымліваць візы на ўезд у Зімбабвэ ў аэрапортах Харарэ і Вікторыя-Фолс, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.
"Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Зімбабвэ афіцыйна праінфармавала беларускі бок аб тым, што грамадзяне Беларусі могуць атрымліваць дзелавыя або турыстычныя візы на ўезд у Зімбабвэ ў міжнародных пунктах пропуску - аэрапортах Харарэ і Вікторыя-Фолс", - адзначылі ў ведамстве.
Больш падрабязная інфармацыя аб парадку атрымання зімбабвійскіх віз размешчана на сайце https://www.evisa.gov.zw/HelpSupportCenter.aspx.