Дзяніс Мазур (злева). Фота UEC
23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы Яўген Каралёк і Дзяніс Мазур заваявалі ўзнагароды на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы па веласпорце на трэку, які праходзіць у швейцарскім Эглі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Яўген Каралек (справа). фота UECВа ўзроставай катэгорыі да 23 гадоў адзін з лідараў беларускай каманды Яўген Каралёк заняў трэцяе месца ў гонцы на выбыванне. Першае месца заняў бельгіец Жуль Эстэрс, другое ў расіяніна Аляксандра Смірнова. У спаборніцтвах сярод юніёраў да 18 гадоў Дзяніс Мазур у гонцы на выбыванне падняўся на другую прыступку п'едэстала гонару, уступіўшы толькі Мілану Фрэціну з Бельгіі.
Чэмпіён свету 2018 года ў скрэтчы Яўген Каралёк на кантынентальным форуме выступіць таксама ў омніуме, які ўваходзіць у алімпійскую праграму. Маладзёжны чэмпіянат Еўропы па веласпорце на трэку завершыцца 26 жніўня.