4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія знатакі мастацтва маюць магчымасць убачыць арыгінальныя гравюры Рэмбранта ў Мінску. Як паведаміла журналістам на прэс-паказе куратар выставы "Вялікі Рэмбрант" Вольга Кліп, гэта прыватная калекцыя ўключае 69 гравюр вядомага ва ўсім свеце галандца, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў Вольгі Кліп, гледачы маюць рэдкую магчымасць убачыць столькі арыгіналаў вялікага Рэмбранта на адной пляцоўцы. У экспазіцыі прадстаўлены гравюры, прысвечаныя біблейскай тэматыцы, жанравыя сцэны і партрэты. Тут можна назіраць эвалюцыю майстра, паколькі прадстаўлены работы як ранняга, так і позняга перыяду яго творчасці.
Аўтэнтычнасць работ Рэмбранта
пацверджана "Сотбіс". Гэта калекцыя, шмат падарожнічае па свеце: творы выстаўляліся ў Італіі, Германіі, Іспаніі, Чылі, Мексіцы.Азнаёміцца з калекцыяй гравюр, дастаўленых з Рыма, наведвальнікі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі змогуць з 5 мая па 3 ліпеня.
Як адзначыў генеральны дырэктар музея Уладзімір Пракапцоў, выстава прымеркавана да Міжнароднага дня музеяў, які адзначаецца 18 мая.
Рэмбрант Харменс ван Рэйн (1606-1669) - галандскі мастак, буйнейшы прадстаўнік залатога века галандскага жывапісу.