2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія вучоныя прадставяць свае інавацыйныя распрацоўкі на выстаўцы ў Абу-Дабі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН Беларусі.
"Дэлегацыя НАН Беларусі прыме ўдзел у беларуска-эмірацкім навуковым сімпозіуме і выстаўцы навукова-тэхнічнага пацэнцыялу Беларусі, якія пройдуць 16-17 сакавіка 2015 года ў горадзе Абу-Дабі (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты). Акадэмія прадставіць 58 найноўшых інавацыйных распрацовак", - адзначылі ў прэс-службе.
Плануецца паказаць інавацыйныя распрацоўкі ў сферах прамысловага абсталявання, тэхналогій для машынабудавання, будаўніцтва, экалогіі. У выстаўцы прымуць удзел 7 арганізацый акадэміі, сярод якіх ДНВА парашковай металургіі, Інстытут хіміі новых матэрыялаў, Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава.
У час беларуска-эмірацкага навуковага сімпозіума дэлегацыя НАН Беларусі правядзе прэзентацыю навукова-тэхнічнага патэнцыялу акадэміі, а таксама прадставіць даклады па новых напрамках у галіне парашковай металургіі, хіміі новых матэрыялаў, высокатэмпературных тэхналогій перапрацоўкі розных адходаў, перапрацоўкі мінеральнай сыравіны, лазернай фізікі, оптыкі і оптаэлектронікі.