8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі экіпаж жаночай чацвёркі расхіннай без рулявой заняў трэцяе месца на першым этапе Кубка свету па акадэмічным веславанні, які прайшоў у Бялградзе (Сербія), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Беларуская каманда, у склад якой увайшлі Ксенія Раманоўская, Яна Цупа, Іна Нікуліна, Настасся Сямёнава, пераадолела дыстанцыю за 6 мін 49,40 сек. Апярэдзілі іх толькі саперніцы са Швейцарыі, якія выйгралі заезд з рэзультатам 6 мін 35,40 сек, і полькі, якія занялі другое месца, - 6 мін 41,53 сек.
Двухразовая алімпійская чэмпіёнка Кацярына Карстэн
у гонцы адзіночак стала чацвёртай - 7 мін 33,97 сек. Яшчэ адна беларуска Таццяна Кухта размясцілася на 7-м радку падагульняючага пратакола. Перамагла ў класе лодак-адзіночак Жанін Гмелін са Швейцарыі - 7 мін 27,88 сек.У Бялградзе выступілі вядучыя атлеты зборнай Беларусі па акадэмічным веславанні, якая вядзе падрыхтоўку да майскага чэмпіянату Еўропы (адбудзецца 26-28 мая ў чэшскім горадзе Рачыцэ). Галоўным жа стартам сезона ў акадэмічным веславанні стане чэмпіянат свету, які пройдзе з 24 верасня па 1 кастрычніка ў Фларыдзе (ЗША).