22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валейбалиісты маладзёжнай зборнай Беларусі (U-20) занялі 8-е месца на чэмпіянаце Еўропы, што завяршаецца ў галандскай Гаазе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У паядынку 22 ліпеня за 7-е падагульняючае месца беларусы не змаглі аказаць сур'ёзнага супраціўлення італьянскім равеснікам, уступіўшы з сухім лікам 0:3 (17:25, 20:25, 9:25). На папярэднім этапе беларусы занялі 3-е месца ў групе А, перамогшы каманды Партугаліі (3:0), Германіі (3:0), Нідэрландаў (3:2) і ўступіўшы Фінляндыі (0:3) і Чэхіі (0:3). У паўфінале турніру за 5-8-е месцы беларускія валейбалісты прайгралі палякам 1:3.
У барацьбе за чэмпіёнскі тытул згуляюць зборныя Чэхіі і Расіі, за бронзу паспаборнічаюць каманды Бельгіі і Нідэрландаў