27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія тэнісісты правядуць сустрэчы на турнірах у Іспаніі і ЗША, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У першым раўндзе мужчынскага турніру серыі ATP Challenger у іспанскім Тэнерыфе з прызавым фондам 74,8 тыс. еўра беларус Ілья Івашка сустрэнецца з дацкім тэнісістам Аўгустам Хольмгрэнам.
Беларуска Ірына Шымановіч і Мая Люмсдэн з Вялікабрытаніі ў 1/8 фіналу парнага разраду жаночага турніру WTA-250 у амерыканскім Осціне будуць сапернічаць з расійскімі тэнісісткамі Ірынай Храмачовай і Янай Сізікавай. На мінулым тыдні Шымановіч у дуэце з мексіканкай Рэнатай Сарасуа стала пераможцай парнага турніру ў мексіканскім Пуэрта-Вальярта.
У першым крузе турніру WTA-500 у амерыканскім Сан-Дыега беларуска-бельгійская пара Лідзія Марозава / Кімберлі Цымерман згуляюць з італьянскім тандэмам Ангелікай Маратэлі / Каміла Разатэла.