25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сталі вядомы вынікі 55-й Міжнароднай хімічнай алімпіяды (IсhO), якая праходзіла ў Цюрыху (Швейцарыя), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
Па выніках удзелу ў прэстыжным спаборніцтве беларуская каманда заваявала тры сярэбраныя медалі і адзін бронзавы. Серабро ў навучэнкі 11-га класа гімназіі нумар 7 Маладзечна Марыі Стаўбунік, у навучэнца 11-га класа гімназіі нумар 10 Маладзечна Аляксандра Шарайчука, а таксама ў навучэнкі 11-га класа гімназіі нумар 5 Мінска імя герояў сустрэчы на Эльбе Антаніны Штыцко. Бронза ў скарбонцы навучэнца 11-га класа гімназіі нумар 2 Бабруйска Глеба Баравога.
Кіраўнікі зборнай - дацэнт кафедры неарганічнай хіміі хімфака БДУ кандыдат хімічных навук Наталля Бабарыка і старшы выкладчык кафедры агульнай хіміі і методыкі выкладання хіміі хімфака БДУ Уладзіслаў Будзевіч.
Міжнародная хімічная алімпіяда (IСhO) - штогадовае інтэлектуальнае спаборніцтва сярод навучэнцаў розных краін у веданні хіміі. У 2023 годзе ў ёй удзельнічалі 348 навучэнцаў старэйшых класаў сярэдніх школ з 87 краін свету.