21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія самбісты выйгралі сем медалёў на этапе Кубка свету "Мемарыял Харлампіева - 2020", які завяршыўся ў Маскве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У спартыўным раздзеле сярод жанчын беларускі занялі 3-е месца ў агульнакамандным заліку, прапусціўшы наперад дружыны Расіі і Румыніі. На іх рахунку - сярэбраныя ўзнагароды Настассі Скварцовай (68 кг) і Карыны Шут (80 кг), а таксама бронза Анфісы Капаевай (48 кг) і Настассі Грышчанка (звыш 80 кг). У аналагічным раздзеле ў мужчын серабро выйграў Максім Ліхавец, а бронзавы медаль на рахунку Цімафея Емяльянава (90 кг).
У стартах па баявым самба бронзавую ўзнагароду выйграў Уладзіслаў Міхейчык (62 кг).
Кубак свету па самба "Мемарыял Харлампіева - 2020" сабраў у Маскве прадстаўнікоў 15 краін. З-за пандэміі COVID-19 спаборніцтвы прайшлі без гледачоў. Для балельшчыкаў была арганізавана анлайн-трансляцыя.