29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены не застаюцца ў баку ад размеркавання ўзнагарод на чэмпіянаце Еўропы-2015 па сучасным пяцібор'і сярод юніёраў, што праходзіць у балгарскай Сафіі. На іх рахунку ўжо два медальныя поспехі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сярэбранымі прызёрамі ў камандным заліку ў юніёрак сталі беларускі Вольга Сілкіна, Таццяна Халдоба, кампанію якім склала ўдзельніца маючага адбыцца фіналу Кубка свету-2015 Ірына Прасянцова. Узысці на п'едэстал дзяўчатам дазволіў рэзультат 2871 ачко. Перамаглі сярод каманд брытанкі (2892), а замкнулі тройку прызёраў літоўкі (2842). У юніёраў у камандным заліку айчынныя спартсмены Арцём Еўсцігнееў, Кірыл Касьянік і Яўген Сазановіч занялі 6-е месца (3276). Роўных жа не аказалася прадстаўнікам Францыі (3309).
Яшчэ адну ўзнагароду чэмпіянату выйграў беларускі юніёрскі дуэт у складзе Кірыла Касьяніка і Ільі Палазкова ў эстафеце (1511 ачкоў). Вышэй за беларусаў размясціліся расіяне
(1529) і палякі (1514). За крок ад п'едэстала на 4-м месцы ў жаночай эстафеце спыніліся беларускі Ірына Прасянцова і Таццяна Халдоба (1311). Уладальніцамі ўзнагарод тут адпаведна сталі тандэмы з Венгрыі (1362), Вялікабрытаніі (1341) і Францыі (1323).За ўзнагароды турніру ў асабістым заліку змагаюцца такія беларускія пяціборцы, як Кірыл Касьянік, Арцём Еўсцігнееў, Яўген Сазановіч, Яраслаў Радзюк, Ірына Прасянцова, Таццяна Халдоба, Вольга Сілкіна і Таццяна Рагачова.
Спаборніцтвы фінішуюць 31 мая.