22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У партугальскім Фуншале стартаваў адкрыты чэмпіянат Еўропы па плаванні сярод спартсменаў з парушэннямі зроку і апорна-рухальнага апарату, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.
Удзел у спаборніцтвах прымаюць 435 плыўцоў, якія прадстаўляюць не толькі еўрапейскія краіны, але і іншыя кантыненты. Напярэдадні ў стартавы дзень турніру былі разыграны 26 камплектаў узнагарод, па выніках двух фіналаў на подыум падымаліся беларускія спартсмены. На стаметроўцы батэрфляем у класе S13 золата заваяваў 16-разовы паралімпійскі чэмпіён Ігар Бокій, а на дыстанцыі 100 метраў на спіне ў класе S12 бронзавым прызёрам стаў Максім Вашкевіч.
Сёння на адкрытым чэмпіянаце Еўропы па плаванні сярод спартсменаў з парушэннямі зроку і апорна-рухальнага апарату адбудзецца 21 фінальны заплыў. Спаборніцтвы на востраве Мадэйра прадоўжацца да 27 красавіка.