7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзельнікі дзясятай Беларускай антарктычнай экспедыцыі віншуюць усіх жанчын краіны са святам 8 Сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
"У гэта цудоўнае вясенняе свята мы, беларускія палярнікі, якія знаходзяцца ў Антарктыдзе, хочам сказаць вам ласкавыя і цёплыя словы з самага халоднага кантынента! Шчасця, дабрабыту, радасці і здароўя!" - гаворыцца ў відэавіншаванні.
У НАН Беларусі 8 лістапада 2017 года быў дадзены ўрачысты старт дзясятай Беларускай антарктычнай экспедыцыі. На лядовы кантынент для прадаўжэння работ па будаўніцтве станцыі і правядзенні навуковых даследаванняў адправіліся 7 удзельнікаў. Гэта начальнік экспедыцыі Аляксей Гайдашоў, інжынер-радыёметрыст Максім Гарбацэвіч, майстар па эксплуатацыі і рамонце машын і механізмаў Артур Івашка, урач Дзмітрый Каўко, інжынер-механік Аляксей Захватаў, інжынер-геафізік Павел Шаблыка і майстар па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў Уладзімір Несцяровіч.