16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія літаратурныя крытыкі ўдастоены высокіх узнагарод міжнароднай літаратурнай прэміі імя Сяргея Ясеніна "О Русь, узмахні крыламі..." 2017 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міжнароднай прэміі.
Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Маскве ў цэнтральным Доме літаратараў. Другім і трэцім месцам былі адзначаны работы лаўрэата Пушкінскай прэміі для настаўнікаў рускай мовы і літаратуры ў краінах СНД і Балтыі 2004 года Ніны Каленчыкавай (Мінск) і вядучага спецыяліста навуковай бібліятэкі НАН Беларусі Людмілы Вараб'ёвай (Мінск), якія публікуюцца, у тым ліку, у літаратурна-мастацкім выданні "Новая Немига Литературная".
У ліку іншых лаўрэатаў легендарны скульптар Мікалай Селіванаў, народны паэт Бураціі, заслужаны дзеяч культуры РФ Андрэй Румянцаў, вядомы рэжысёр-дакументаліст Уладзімір Паршыкаў, саліст Маскоўскага тэатра аперэты Арцём Макоўскі.