4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Беларускія кнігі будуць перададзены членам японскай імператарскай сям'і, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі.Пасольству Беларусі ў Японіі перададзены больш за 100 кніг беларускіх выдавецтваў. Яны будуць прадстаўлены на першым беларуска-японскім эканамічным форуме, які пройдзе ў маі 2018 года ў гарадах Токіа, Осака, Іакагама. "Частка кніг будзе перададзена членам імператарскай сям'і", - адзначылі ў Мінінфарме.
Акрамя таго, кнігі будуць дэманстравацца на мерапрыемствах, прысвечаных беларускай культуры і традыцыям. Як адзначылі ў міністэрстве, гэта павінна пасадзейнічаць інтэнсіфікацыі беларуска-японскіх адносін, у тым ліку ў сферы папулярызацыі кніг і альбомаў аб Беларусі і Японіі.