25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля жараб'ёўкі групавога этапу футбольнай Лігі нацый, якая адбылася 24 студзеня ў Лазане, стаў вядомы каляндар гульняў зборнай Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі футбола.
Стартавы матч у папярэдняй групе 2 падапечныя Ігара Крывушэнкі правядуць 8 верасня на сваім полі супраць каманды Сан-Марына. У гэты ж дзень Люксембург прыме ў сябе дома каманду Малдовы.
Расклад астатніх сустрэч:
11 верасня: Малдова - Беларусь, Сан-Марына - Люксембург;
12 кастрычніка: Беларусь - Люксембург, Малдова - Сан-Марына;
15 кастрычніка: Беларусь - Малдова, Люксембург - Сан-Марына;
15 лістапада: Сан-Марына - Малдова, Люксембург - Беларусь;
18 лістапада: Малдова - Люксембург, Сан-Марына - Беларусь.