4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія дэфлімпійцы заваявалі 15 медалёў на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы, які завяршыўся ў польскім Быдгашчы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму Беларусі.
На рахунку беларускай зборнай 4 залатыя, 6 сярэбраных і 5 бронзавых узнагарод. Чэмпіёнамі кантынентальнага першынства сталі Алена Цярэнцьева ў бегу на 400 м і 800 м. Аляксандр Чарняк выйграў фінальны забег на дыстанцыі 800 м, Маргарыта Гралько заняла першае месца ў трайным скачку.
У неафіцыйным медальным заліку наша каманда заняла трэцяе месца, прапусціўшы наперад толькі прадстаўнікоў Расіі і Украіны. Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 117 спартсменаў з 19 еўрапейскіх дзяржаў.