26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 26 студзеня ў Швейцарыі адбылася жараб'ёўка кваліфікацыйнага турніру Алімпійскіх гульняў-2016 па баскетболе сярод жаночых каманд, які пройдзе 13-19 чэрвеня ў Францыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Зборная Беларусі на першым этапе згуляе ў групе С разам з камандамі Нігерыі і Рэспублікі Карэя.
Склады астатніх груп:
А - Францыя, Куба, Новая Зеландыя;
В - Турцыя, Аргенціна, Камерун;
D - Іспанія, Кітай, Венесуэла.
Пасля завяршэння групавога этапу па дзве лепшыя каманды выйдуць у чвэрцьфінал. Прамыя пуцёўкі ў Рыа-дэ-Жанэйра атрымаюць 4 пераможцы чвэрцьфінальных сустрэч, квартэт няўдачнікаў разыграе яшчэ адзін пропуск на Алімпіяду-2016.
Усяго ў алімпійскім турніры-2016 прымуць удзел 12 зборных, 7 з якіх ужо вядомы: Бразілія (краіна-гаспадыня), ЗША (чэмпіён свету), Сербія (чэмпіён Еўропы), Канада (чэмпіён Амерыкі), Аўстралія (чэмпіён Акіяніі), Японія (чэмпіён Азіі), Сенегал (чэмпіён Афрыкі).
Жаночая зборная Беларусі толькі аднойчы змагла прабіцца ў фінальны турнір Алімпійскіх гульняў. У 2008 годзе ў Пекіне падапечныя Анатоля Буяльскага выступілі нядрэнна, заняўшы 6-е падагульняючае месца. На Алімпіядзе-2012 у Лондане чэмпіёнкамі сталі баскетбалісткі зборнай ЗША, якія абыгралі ў вырашальным паядынку каманду Францыі з лікам 86:50. У гульні за бронзу аўстралійкі былі мацнейшымі за расіянак - 83:74.