18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юныя беларускія баскетбалісты прабіліся ў фінальную стадыю сусветнага турніру Scills Challenge, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Юнацкая каманда (U-17) у фінале кваліфікацыйнага этапу атрымала пераканаўчую перамогу над румынскімі равеснікамі. У спаборніцтвах дзяўчат беларускі не змаглі прабіцца ў сусветны фінал, уступіўшы ў вырашальнай сустрэчы камандзе Люксембурга.
Заключны этап праекта Global Challenge пройдзе з 18 па 23 жніўня. У юнакоў і дзяўчат за ўзнагароды будуць змагацца па 16 каманд з усяго свету.
Гэты турнір замяніў юнацкія чэмпіянаты планеты, якія былі адменены з-за пандэміі каранавіруса. Згодна з сістэмай спаборніцтваў, каманды сустракаюцца паміж сабой завочна. Калектывы праходзяць эстафету на час, ход якой фіксуецца на відэа. Потым запісы накіроўваюць у офіс Міжнароднай федэрацыі баскетбола (ФІБА) для вызначэння якасці і хуткасці баскетбольнага майстэрства.