12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Ганна Церах выйграла серабро чэмпіянату Еўропы па веласпорце на трэку, які стартаваў у Плоўдзіве (Балгарыя), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Шчаслівай для беларускі дысцыплінай стаў скрэтч на 10 км. Адзначым, што Ганна Церах упэўнена лідзіравала ў час вырашальнага заезду і толькі на апошнім павароце дазволіла абысці сябе італьянцы: Марціна Фіданца стала ўладальніцай залатой узнагароды. Бронзавы медаль выйграла ўкраінка Таццяна Кліменка.
Яшчэ адзін камплект узнагарод быў разыграны ў жаночай частцы спаборніцкай праграмы ў камандным спрынце. Тут не было роўных расіянкам, якім кампанію на п'едэстале склалі дружыны Вялікабрытаніі і Украіны.
Спаборніцтвы ў Плоўдзіве пройдуць 11-15 лістапада. Па іх выніках будуць разыграны 22 камплекты ўзнагарод, у камандных гонках і камандным спрынце, у індывідуальных гонках, гіце, гонках з выбываннем, мэдысане, омніуме, гонках па ачках, скрэтчы, спрынце, кейрыне.