8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Маргарыта Лешчанка ўзяла серабро ў турніры па цяжкай атлетыцы ІІ Гульняў краін СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У вагавой катэгорыі звыш 87 кг беларуская спартсменка набрала ў суме дваябор'я 205 кг (рывок - 90 кг, штуршок - 115 кг). Золата заваявала двухразовы прызёр чэмпіянатаў свету Турсуной Джаборава з Узбекістана - 240 кг (110+130). Бронза ў актыве Сангізы Бахціяравай з Туркменістана - 196 кг (86+110).
Сённяшні дзень спаборніцтваў у гродзенскім Лядовым палацы завершаць мужчыны, якія пазмагаюцца за ўзнагароды ў вагавой катэгорыі 96 кг. Беларусь прадставіць сярэбраны прызёр чэмпіянату планеты 2018 года Павел Хадасевіч.