Фота арганізатараў турніру
28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (79-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў другі раўнд адкрытага чэмпіянату ЗША, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У матчы 1/64 фіналу Азаранка ўзяла верх над славачкай Вікторыяй Кужмавай (56) - 6:3, 7:5.
Раней першай з беларусак на кортах Нью-Ёрка адыграла Вера Лапко (72), якая перамагла ўкраінку Кацярыну Бандарэнка (86) - 6:3, 6:3.
Сёння вечарам Аляксандра Сасновіч (33) сустрэнецца са швейцарскай тэнісісткай Беліндай Бенчыч (38), Арына Сабаленка (20) будзе сапернічаць з амерыканкай Даніэль Колінс (37).
Матчы 138-га па ліку US Open завершацца ў Нью-Ёрку 9 верасня, агульны прызавы фонд спаборніцтваў складае $53 млн.