23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка
Арына Сабаленка атрымала другую перамогу на турніры ў індыйскім Мумбаі, прызавы фонд якога складае $115 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.У матчы 1/8 фіналу Сабаленка (96-е месца ў сусветным рэйтынгу), пасеяная пад першым нумарам, абыграла кітайскую тэнісістку Лю Цзя-Цзын (207)
- 6:7 (5:7), 6:2, 7:6 (7:4). На старце турніру Арына Сабаленка перамагла аўстралійку Прысцылу Хон (214) у двух сэтах - 7:5, 6:1.Наступнай саперніцай Сабаленка будзе брытанская тэнісістка Наомі Броўдзі (
117).Спаборніцтвы ў Мумбаі завершацца 26 лістапада.