12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзве беларускія тэнісісткі змаглі прабіцца ў другі раўнд турніру ў швейцарскім Лугана (прызавы фонд - $250 тыс.), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Услед за Арынай Сабаленка, якая абыграла румынку Міхаэлу Бузарнеску (5:7, 6:3, 6:2), перамогу атрымала Аляксандра Сасновіч. Яна перайграла прадстаўніцу Нідэрландаў Рышэль Хагенкамп у двух сэтах - 7:6 (7:4), 6:0).
Яшчэ адна беларуска Вера Лапко, якая прабілася ў асноўную сетку праз кваліфікацыю, свой паядынак правядзе сёння супраць эстонкі Анет Кантавейт.