13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч перамагла на старце турніру катэгорыі WTA-250 у нідэрландскім Хертагенбасе з прызавым фондам $259 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У паядынку першага раўнда адзіночнага разраду беларуска, якая займае 71-е месца ў сусветным рэйтынгу, выйграла ў італьянскай тэнісісткі Лукрэцыі Стэфаніні, у якой 111-я пазіцыя, - 6:0, 6:3. У гульні за выхад у чвэрцьфінал саперніцай Аляксандры Сасновіч будзе бельгійская тэнісістка Грэцье Мінен (120-ы нумар рэйтынгу WTA).
Учора яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка (19) у стартавым матчы перамагла сербскую тэнісістку Наталлю Сцеванавіч (231) - 7:6 (7:5), 6:2. У 1/8 фінала Азаранка згуляе з амерыканкай Эшлін Кругер (152).
У першым раўндзе мужчынскага адзіночнага разраду апанентам беларуса Ільі Івашкі (87) будзе амерыканскі тэнісіст Макензі Макдональд (68).
Спаборніцтвы на травяных кортах Хертагенбаса завершацца 18 чэрвеня