20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (90-ы нумар сусветнага рэйтынгу) атрымала другую перамогу на турніры катэгорыі WTA-250 у кітайскім Наньчане з прызавым фондам $259,3 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў 1/8 фіналу беларуска абыграла расійскую тэнісістку Валерыю Савіных (146) - 6:3, 6:2. У матчы першага круга адзіночнага разраду Сасновіч перамагла славачку Вікторыю Грунчакову (113) - 6:1, 6:3. У чвэрцьфінале саперніцай беларускі будзе прадстаўніца Канады Лейла Фернандэс (43). У парным разрадзе Аляксандра Сасновіч і расійская тэнісістка Каміла Рахімава прабіліся ў паўфінал, дзе сустрэнуцца з нямецка-расійскім тандэмам Лаўра Зігемунд / Вера Званарова.
У паўфінале парнага разраду мужчынскага турніру ў кітайскім Шэньчжэні з прызавым фондам $80 тыс. сапернікамі беларуса Мікалая Галяка і грэка Маркаса Калавелоніса будуць Хасэ Рубін Стэтхэм і Бенджамін Лок з Зімбабвэ.