10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падведзены вынікі пятнаццатых маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў - удзельніц СНД, якія адбыліся з 7 па 10 снежня ў дыстанцыйным фармаце. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аддзеле маркетынгавых камунікацый Нацыянальнага Дэльфійскага савета Расіі.
Спаборніцтвы былі арганізаваны па 10 намінацыях: фартэпіяна, скрыпка, акадэмічныя, народныя і эстрадныя спевы, народны і сучасны танец, цыркавое мастацтва, народныя і духавыя інструменты. У гульнях прынялі ўдзел амаль 700 дзеячаў мастацтваў высокага ўзроўню майстэрства ва ўзросце ад 10 да 25 гадоў, сфарміраваных у дэлегацыі ад краін Садружнасці. Дэльфійскія зборныя краін сфарміраваны органамі дзяржаўнай улады краін Садружнасці, нацыянальнымі Дэльфійскімі арганізацыямі з удзелам наглядальнікаў Міжнароднага Дэльфійскага камітэта.
У намінацыі "Скрыпка" першае месца прысуджана беларусцы Яне Вайцяховіч. Яна выканала "Танец смерці" Міхаіла Ельскага.
Як і ў выпадку вочных Дэльфійскіх гульняў, завочны фармат спаборніцтваў сабраў аўтарытэтны судзейскі корпус, у склад якога ўвайшлі каля 50 вядомых дзеячаў мастацтваў і прафесараў краін СНД.
Арганізацыю і правядзенне маладзёжных Дэльфійскіх гульняў ажыццяўляў Нацыянальны Дэльфійскі савет Расіі пры падтрымцы Выканаўчага камітэта СНД, МПА СНД, Савета па культурным супрацоўніцтве дзяржаў Садружнасці, Савета па справах моладзі СНД ва ўзаемадзеянні з Федэральным агенцтвам па справах СНД, суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, і па міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве. Гульні праводзяцца пад патранатам Міжнароднага Дэльфійскага камітэта.