27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская оперная спявачка Дар'я Гаражанка стала "Адкрыццём года" Міжнароднай прафесійнай музычнай прэміі BraVo, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал Міністэрства культуры.
Пятая цырымонія ўручэння прэміі BraVo ў сферы класічнага мастацтва адбылася 25 красавіка на Гістарычнай сцэне Вялікага тэатра Расіі. Менавіта Дар'ю Гаражанка эксперты назвалі "Адкрыццём года". Салістка Вялікага тэатра Беларусі атрымала ўзнагароду з рук генеральнага дырэктара маскоўскага Вялікага тэатра Уладзіміра Урына.
Размаўляючы з журналістамі, Дар'я Гаражанка заўважыла, што ў яе творчасці злучыліся і беларуская, і руская музычныя школы.
Оперная спявачка нарадзілася ў Мінску. Скончыла Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І. Глінкі па спецыяльнасці "акадэмічныя спевы" (клас В.А. Косаравай), затым - Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю імя П.І. Чайкоўскага (вакальны факультэт, спецыялізацыя "мастацтва оперных спеваў", клас прафесара М.Ф. Касрашвілі).
У 2022 годзе ўладальніцай статуэткі Міжнароднай прафесійнай музычнай прэміі BraVo стала беларуская спявачка Марта Данусевіч.