27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская гарналыжніца Марыя Шканава перамагла на міжнародным турніры серыі FIS у Італіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Прадстаўніцы Беларусі не было роўных у спаборніцтвах па слаламе, у якіх прымалі ўдзел 65 спартсменаў з 25 краін.
Акрамя таго, 26 студзеня Марыя Шканава заняла другое месца ў слаламе ў адкрытым чэмпіянаце Латвіі, які таксама праходзіць у гарах Італіі.
Марыя Шканава стане адзінай беларускай гарналыжніцай на XXIV зімовай Алімпіядзе ў Пекіне. Для 32-гадовай спартсменкі гэта будзе ўжо чацвёртая Алімпіяда ў кар'еры.
Гульні ў кітайскай сталіцы пройдуць з 4 па 20 лютага. Беларусь прадставяць 29 атлетаў, якія будуць змагацца за ўзнагароды ў шасці відах спорту.