15 лютага, Пхёнчан /Кар. БЕЛТА/. Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова прабілася ў фінальную стадыю алімпійскіх спаборніцтваў у лыжнай акрабатыцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У першым кваліфікацыйным раўндзе Ганна атрымала ад суддзяў 100,45 бала і адразу трапіла ў лік удзельніц заўтрашняга фінальнага этапу. Яшчэ дзвюм прадстаўніцам Беларусі алімпійскай чэмпіёнцы Сочы Але Цупер і Аляксандры Раманоўскай сёння давядзецца выступіць у другім крузе кваліфікацыі, каб таксама прабіцца ў лік суіскальніц узнагарод.