2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дзюдаістка Дар'я Скрыпнік стала ўладальніцай бронзавай узнагароды на прадстаўнічым міжнародным турніры катэгорыі
"Open" у Празе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.Дар'я Скрыпнік выступала ў Чэхіі ў катэгорыі да 52 кг. На старце турніру беларуска была мацнейшая за саперніцу з Бразіліі Джэсіку Перэйра, але ў чвэрцьфінале ўступіла карэянцы Да Сол Пак. У суцяшальным турніры Скрыпнік была мацнейшая за немку Марыю Эртль, а ў паядынку за бронзавую ўзнагароду была мацнейшая за прадстаўніцу Арменіі Жанну Станкевіч.
Пераможцай у катэгорыі да 52 кг у жанчын стала кітаянка Іньянь Ма.