28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя ў складзе 50 чалавек прыме ўдзел у Дзясятых адкрытых маладзёжных Дэльфійскіх гульнях дзяржаў - удзельніц СНД, якія пройдуць пад дэвізам "На славу Вялікай Перамогі" з 1 па 6 мая ў горадзе Арол (Расія). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў галоўны спецыяліст аддзела ўстановы адукацыі і работы з творчай моладдзю Міністэрства культуры Васіль Галаван.
За ўзнагароды творчага спаборніцтва ад Беларусі будуць змагацца навучэнцы Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Акадэміі музыкі, Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя Глебава, студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Прадстаўнікі моладзі прадэманструюць сваё майстэрства ў 13 намінацыях, у прыватнасці, фартэпіяна, скрыпка, народныя інструменты, эстрадныя спевы, фатаграфія, дызайн адзення, сучасны танец і інш.
Як адзначыў Васіль Галаван, беларусы з'яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі маладзёжных Дэльфійскіх гульняў краін СНД і штогод атрымліваюць узнагароды ў розных намінацыях.
Адкрытыя маладзёжныя Дэльфійскія гульні дзяржаў - удзельніц СНД - гэта адзіны ў свеце творчы форум, які аб'ядноўвае ўсе віды мастацтва - ад класічнага да сучаснага. Прымаць удзел у спаборніцтвах могуць дзеячы мастацтваў ад 10 да 25 гадоў.