8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка чакае мільённага інтэрнэт-пасажыра ў жніўні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БЧ.
"З улікам росту попыту продажу білетаў праз інтэрнэт чакаецца, што мільённы інтэрнэт-пасажыр у бягучым годзе будзе зафіксаваны ўжо ў жніўні, у бліжэйшыя дні", - адзначылі ў прэс-службе.
Павелічэнню продажу праязных дакументаў праз інтэрнэт садзейнічае работа Беларускай чыгункі па ўдасканаленні сістэмы продажу.
Так, у сакавіку бягучага года ўкаранёна функцыя анлайн-вяртання электронных праязных дакументаў, у маі ў сістэме продажу пашыраны функцыі паказу графічных схем вагонаў з магчымасцю выбару месц на схеме пры куплі білетаў на сайце для купэйных, плацкартных вагонаў і вагонаў СВ. Адкрыта магчымасць набыцця праз інтэрнэт білетаў у міжнародных зносінах з краінамі Еўропы: Польшчай, Германіяй, Балгарыяй, Францыяй, Чэхіяй, Венгрыяй і іншымі.
Удзельная вага продажу білетаў праз інтэрнэт у агульным аб'ёме рэалізацыі павялічылася з 6,5 працэнта ў 2014 годзе да 9,6 працэнта ў 2015 годзе. У першым паўгоддзі 2016 года на сайце Беларускай чыгункі было аформлена больш як 790 тыс. праязных дакументаў, або 116 працэнтаў да шасці месяцаў 2015 года. Удзельная вага продажу білетаў праз інтэрнэт павялічылася да 12 працэнтаў.