28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Вікторыя Азаранка паспяхова стартавала на турніры катэгорыі WTA-1000 у Мадрыдзе з прызавым фондам $6,5 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Вікторыя Азаранка (17-ы нумар сусветнага рэйтынгу) не гуляла ў турнірах роўна месяц, а сёння перамагла ў дзвюх партыях прадстаўніцу Швейцарыі Вікторыю Галубіч (39) - 7:6 (7:5), 6:3.
Пазней чацвёртая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка згуляе з амерыканскай тэнісісткай Амандай Анісімавай (33).