28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вера Лапко прабілася ў лік чатырох удзельніц паўфінальнай стадыі юніёрскага турніру на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Чацвёртую перамогу запар 17-гадовая мінчанка, якая займае цяпер 533-е месца ў сусветным рэйтынгу, атрымала сёння над расіянкай Ганнай Калінскай (597-е месца ў рэйтынгу ВТА) - 7:5, 5:7, 6:2. Цяпер у паядынку за выхад у фінал Вера Лапко сустрэнецца з Сарай Томіч з Аўстраліі (452). Другую пару паўфіналістак склала славачка Тэрэза Міхалікава (563) і прадстаўніца Швейцарыі Рэбека Масарава (без рэйтынгу).
На папярэдніх стадыях гэтага турніру Вера Лапко абыграла Міхаэлу Хает (без рэйтынгу) - 6:1, 6:4, кітаянку Джыа Рэн (без рэйтынгу) - 6:1, 6:4 і японку Чыхіра Мурамацу (890) - 6:2, 6:3.