29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Настасся Лаўрынчук увайшла ў топ самых спартыўных прыгажунь на конкурсе "Міс сусвету", які праходзіць у Лондане. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай школы прыгажосці.
28 лістапада канкурсанткі змагаліся за тытул "Міс спорт". Ім трэба было здаць камандны і індывідуальны залік па спрынтарскім бегу, біп-тэсце і скачках у даўжыню з разбегу. "Па выніках спаборніцтваў вызначыўся топ-32. Сярод самых спартыўных прыгажунь свету і 19-гадовая беларуска Настасся Лаўрынчук. За гэта дзяўчыне налічылі дадатковыя балы, што павялічыла яе шанцы на карону "Міс сусвету-2019", - расказалі ў прэс-службе. Перамогу ў намінацыі "Міс спорт" атрымала прадстаўніца Віргінскіх астравоў, на другім месцы - дзяўчына з Нігерыі, а на трэцім - канкурсантка з Трынідада і Табага.
Цяпер на сайце missworld.com ідзе інтэрнэт-галасаванне ў намінацыі "Міс глядацкіх сімпатый". Фінал конкурсу адбудзецца 14 снежня.